20.02.2015 23:16
З дозволу батьків18+
163 views
Rating 5 | 5 users
 © Роман Навоев

Веруючы богазневажальнiк

Мяне ніколі не прываблівала раскоша храмаў, веліч цэркваў, пах ладана і панурасць святароў. Але чалавек – істота, непапраўна кіраваная ўнутраннай цікавасцю. Менавіта яна і прывяла мяне ў храм. 


Першыя крокі па дарозе да дома Гасподняга суправаджаліся пачуццём страха перад невядомасцю. Такое ж адчуванне зазнаеш на выбарчым участку падчас галасавання, толькі баішся не несвядомасці, а безвыхаднасці. Унутранна я, нібыта, ішоў не ў царкву, а на Страшны Суд. На суд, які падпарадкоўваецца гнятліваму зводу невядомых мне правілаў. Я не ведаў ні матэрыяльнага, ні працэсуальнага царкоўнага права, што правакавала дрыготку ў каленях. Утаймаваўшы свой страх, я ўвайшоў у храм Божы, але Бога ў ім не было, як, дарэчы, і ўсяго таго, што вызнае хрысціянская рэлігія. Не панавалі ў царкве ні любоў да бліжняга, ні павага, ні міласэрнасць. Царква знаходзілася ў цені самага абуральнага граха – ганарыстасці. Прыхаджане ўтрапёна абдорвалі яскравымі прамянямі агіды ўсіх прысутных; ганарыўшыся веданнем малітв на памяць, кожны жадаў праспяваць “ойча наш…” лепш іншага, наіўна мяркуючы такім чынам быць бліжэй да Бога. Мая няздатнасць зразумець, чаму найяскравейшае паскудства душы я пабачыў у доме дабрачыннасці, павысіла маю зацікаўленнасць да феномену царквы. І я стаў рэгулярным госцем у гэтай безданні нязведанага граха. 


Далучыўшыся да праваслаўнай культуры, праз два месяца перыядычнага наведання царквы, я пачаў паходзіць на іх. Царква здолела за кароткі тэрмін выхаваць ува мне ганарыстасць жудасных памераў. Мая душа стала крыніцай тых самых прамянёў нянавісці, гордасці і імкнення быць бліжэй да Госпада праз дэманстрацыю сваёй перавагі. І я, усведамляючы гэта, з думкай “ад граха далей”, сышоў з царквы. Такой шкоды маёй веры, як нанесла царква, не здольны былі прычыніць ні навука, ні атэізм, ні лёс, ні жыццё. Мне прыйшлося аддзяліць Бога ад царквы, як у свой час Маркса – ад камуністаў. Выявілася, што і тое, і іншае цалкам магчыма і больш правільна. 


Перафразаваўшы выраз Караткевіча пра волю і падсуднага: “Не хадзіў бы я ў храм, каб быў вернікам”, я адхрысціўся ад царквы. Заставалася вырашыць іншую праблему: калі Бога ў царкве няма, то дзе ж Бог?! Я чуў шмат версій, якія, у асноўным, зводзіліся да двух іпастасяў: Божа ўнутры кожнага з нас і Бог ёсць прырода. Доўга шукаючы Усявышняга унутры сябе, я нават зрабіў ультрагук, па выніках якога, вырашыў сабраць заплечнік і пайсці на пошукі Бога ў прыродзе. Не будучы паэтам, каб усхваляць пошчак салаўя і апяваць зеляніну лісця дуба, я адхіліў і прыроду як шлях да яднання з Усясветам. 


З дзяцінства мы ўспрымалі простыя ісціны, накшталт, што прадавец ў краме, выкладчык ва ўніверсітэце, лесаруб у лесе, раб у краіне дыктату, вольны ў раю, а Бог у царкве. Мая сістэма пабудовы свету раптоўна абрушылася, калі, знайшоўшы і прадаўца, і лесаруба, і на рабоў глядзеўшы безупынна, я не здолеў знайсці Бога


Пазней, вывучаючы сацыялогію, прыходзіш да высновы, што ўсе ўтвараюць сацыяльныя пласты. І падобна таму, як раб знаходзіцца ў асяроддзі рабоў, а свабодны – поплеч са свабодным, то і Творца… сярод тварцоў. Бог у кнігах, тэатрах, музычных канцэртах. Бог у голасе спявачкі, эмоцыях акцёркі, у слове пісьменніка, мелодыі кампазітара, у харэаграфіі балерыны і руках скульптара. Мастацтва – калыска для вернікаў, бо тэатр – дом Боскі, літаратурны твор – малітва Госпаду, а музыка – душа Гасподзева. Сучасная царква практычна нічым не адрозніваецца ад тэатра, - і там, і тут можна сустрэць мужчын ў спадніцах, - але ў тэатры – “Боская ласка”, а ў царкве – смурод ганарыстасці. Таму, ідучы да мастацтва, - ідзяце да Бога. 


Рекомендуємо також:

Обговорення

Візьміть участь в обговоренні

Ваше ім`я, псевдо або @: 
Закріплений коментар
Коментар відвідувача стає доступним для ознайомлення лише з дозволу Редактора
 25.02.2015 00:18  Якобчук Павло => © 

Я і до театру і до церкви ходжу. 

 24.02.2015 09:50  © ... => Якобчук Павло 

А вы куды часцей ходзiце?)  

 24.02.2015 09:46  © ... 

Это не совсем автобиографический рассказ. Не нужно ассоциировать меня и героя,  от лица которого ведется повествование. 

Но я не согласен с тем,  что не важно про продажных священников и не важно кто как себя ведет,  если веришь. Для меня важно.

Ведь,  если я верю в государственные институты,  то это не значит,  что я смог бы жить в РФ или ДНР. Так и с церковью. Я верю в Бога,  но это не значит,  что я могу соглашаться с невежеством. 


Но плюрализм мнений еще никто не отменял))  и это прекрасно. Спасибо за ваше мнение. 

 24.02.2015 04:31  Якобчук Павло => © 

А мова гарна, а висновок суперечливий театр і церква мабуть все-таки мало схожі. 

 23.02.2015 23:56  тріангуляція мобіли ... => © 

Бог є кругом, а хіба хтось в тому сумнівався. він не з являється, бо ніде не пропадає.
якщо віриш, неважливо, хто як себе веде в церкві чи де там. і неважливо, в що вірить він. отой якийсь продажний священник. їх часто показують. та для чого.. да, для декого це фарс. сходив, постояв... клоун сам собі і від того стало противно. можливо, бо просто багато думаєш про себе.

але іншим воно дає просто спокій і просто якусь надію. чи розраду. не знаю. далеко не всі мають стільки сили, щоб обмежитись вірою в себе і свої амбіції.
 

 23.02.2015 19:10  © ... => Каранда Галина 

Мець сваё ўласнае меркаванне - ваша права. I гэта цудоўна))
А мовы нашыя насамрэч цудоўныя i падобныя.  

 23.02.2015 19:07  © ... => Володимир Пірнач 

Дзякую за ваш каментар)  

 23.02.2015 16:16  Каранда Галина => © 

))) цікавий висновок. от з усім згодна, крім висновку:))) Мова - чудова) 

 23.02.2015 10:54  Володимир Пірнач => © 

Цікавий текст.
Трохи незвично з деякими літерами, але з часом звикаєш :)
Непогана ідея, гарний висновок.
Сподобалось.
Плюсую.  

 21.02.2015 21:13  Суворий => © 

Багато годин практики читання і буква стане, як рідна...

 21.02.2015 20:45  © ... => Деркач Олександр 

Згодзен) нажаль, што не для ўсiх. I я зараз не пра атэiстаў.
Нажаль, што рэлiгiйныя людзi не жадаюць разважаць на гэтыя тэмы, успрымаючы ўсё на веру.  

 21.02.2015 20:42  © ... => Ем Скитаній 

Вiтаю Вас таксама))
Згодзен стоадсоткава. Мовы дэманструюць хто браты, а хто акупант.  

 21.02.2015 20:41  © ... => Тетяна Ільніцька 

Узаемна)
Беларуская праваслаўная царква падпарадкоўваецца расейскай. Месяцы два назад падымалася пытанне ператварыцца ў незалежную ад Масквы царкву, але пытанее знялi.  

 21.02.2015 20:37  © ... => Суворий 

Гэта лiтара "Ў" - добрая лiтара))) штосьцi накшталт "й".
"Ў" адпавядае лiтарам "у", "в" и "л".

Спачатку ўкраiнская " ï " была для мяне таксама незразумелай)  

 21.02.2015 14:37  Деркач Олександр => © 

тема цікава і суперечлива... 

 21.02.2015 14:36  Ем Скитаній => © 

цікаво...дійсно, що треба повправлятися - адже мова білоруська нам ближче, аніж московитська...вітаю Вас, Романе! 

 21.02.2015 10:29  Тетяна Ільніцька => © 

Знайомимося ще раз, брате-білорусе! Приємно, що Ви знайшли наш сайт і завітали до нас)))) Це дуже і дуже приємно!

Есе білоруською)) Ще такого не читала, але сподобалося! Мова така трішки вітієвата, як для нас, українців. Думки цікаві, я б сказала, позначені юнацьким максималізмом.

І таке питання виникло: чи ви маєте у Білорусі вашу помісну православну церкву? Чи у вас Московській Патріархат?

Чекаю нових творів!

 20.02.2015 23:40  Суворий => © 

"Ганарыста" мова... Трошки збиває з пантелику ця буква схожа на "у" з хвостиком. Але повправлявшись, думаю діло піде. Цікаво... 

Публікації автора Роман Навоев

Літературні авторські твори, вірші, проза на теми: кохання, любов, життя тощо